Лесагорскі (; да 1948 года — Яскі) — пасёлак гарадскога тыпу ў Выбаргскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Светлагорскага гарадскога паселішча.

Размешчаны на рацэ Вуокса, паблізу возера Лесагорскае, за 185 км на паўночны захад ад Санкт-Пецярбурга. Чыгуначная станцыя Лесагорскі на лініі да г.Іматра ад станцыі Каменнагорскай на лініі Выбарг — Хійтала.

Насельніцтва — 3208 чал. (2018). Працуе леспрамгас. Паблізу пасёлка — Лесагорская ГЭС, якая ўваходзіць у каскад Вуоксінскіх ГЭС.

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Ленінградскай вобласці