ААТ «Мазырсоль» () — беларуская кампанія па вытворчасці кухоннай солі, якая знаходзіцца ў г. Мазыр Гомельскай вобласці.
Гісторыя Будаўніцтва прадпрыемства пачалося ў 1974 годзе. Мазырскі солевыварны камбінат пачаў працу ў 1982 годзе, першая прадукцыя была выраблена ў снежні 1982 года — С. 514. Першапачаткова камбінат падпарадкоўваўся Міністэрству харчовай прамысловасці БССР, у снежні 1985 года увайшоў ў склад Дзяржаграпрома БССРМозырский солевыварочный комбинат . У 1988 годзе камбінат дасягнуў праектнай магутнасці ў 360 тыс. т солі ў год, у 1997 годзе пераўтвораны ў ААТ «Мазырсоль». Тэхналогія вытворчасці — выпарванне солі з ачышчанага расолу. У 2014—2016 праводзілася мадэрнізацыя вытворчасці, магутнасць дасягнула 480 тыс. т у год. У 2016 годзе 88,8% акцый ААТ належалі дзяржаве"Это стратегический продукт". "Мозырьсоль" предлагают оставить в руках государства .
Сучаснае становішча Прадпрыемства вырабляе соль кухонную «Палессе», тэхнічныя віды солі, сухія заправы.
«Мазырсоль» з’яўляецца адным з валаўтваральных прадпрыемстваў для Мазыра і Мазырскага раёнаПромышленность .
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1982 годзе Катэгорыя:1982 год у Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Мазыра Катэгорыя:Прадпрыемствы харчовай прамысловасці Беларусі Катэгорыя:Вытворцы прадуктаў харчавання Беларусі