Валдайскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Валдай.

Геаграфія Плошча — 2.701,63 км². Найвышэйшы пункт раёна (296 м) — гара Рыжоха ля аднайменнай вёскі, размешчанай ля паўночнага падножжа ўзгорка, за 7 км на поўнач ад возера Вяллё.

Раён размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Наўгародскай вобласці. На поўначы Валдайскі раён мяжуе з Красцецкім і Акулаўскім, на паўднёвым усходзе — з Дзямянскім раёнамі Наўгародскай вобласці, на ўсход ад яго размешчаны Балагоўскі раён Цвярской вобласці.

У раёне налічваецца каля 100 азёр, у тым ліку Валдайскае возера.

Катэгорыя:Раёны Наўгародскай вобласці