Ян Альбрэхт Радзівіл (1591 — 1626) — вялікалітоўскі магнат, 2-гі ардынат клецкі. Староста ўпіцкі (1621—1626).
Біяграфія Паходзіў з алыцка-нясвіжскай галіны роду Радзівілаў, сын вялікага маршалка літоўскага Альбрэхта Радзівіла і курляндскай прынцэсы Ганны Кетлер. У 1592 годзе бацька памёр, выхоўваўся і атрымаў адукацыю пад апекай маці.
У 1609 годзе ажаніўся з княжной Лавініяй Карэцкай, атрымаў пасагам уладанні ў Кіеўскім ваяводстве. У 1609 годзе заснаваў шпіталь пры клецкім касцёле Святой Тройцы, які ўтрымліваў за свой кошт. У 1621—1623 гадах браў удзел у вайне Швецыі з Рэччу Паспалітай (1621—1626). У 1621 годзе атрымаў урад старосты ўпіцкага.
Значную ўвагу надаваў разбудове Клецка, былі перабудаваны Высокі і Дольны замкі. На Дольным замку пабудаваны 2 княжацкія палацы, будынак суда. Браў удзел у разборы і вырашэнні памежных спрэчак паміж іншымі магнатамі і сваякамі.
Казанне на ўгодкі смерці князя Яна Альбрэхта 15 красавіка 1627 года ў клецкім касцёле прамовіў віленскі ксёндз-бернардынец Адам Львавецыюш, потым яно выйшла ў Вільні асобным выданнемLwoweciusz A. Kazanie na rocznicy… Jana Albrichta Radziwiła… miane w kościele Kleckim d. 15 kwetnia r. 1627 przez Adama Lwoweciusza, zakonu Franczyszka ś. oyców Bernardynów. [Vilna] 1627. p..
Сям’я У шлюбе з княжной Лавініяй, дачкой князя Іахіма Карэцкага, меў трох дзяцей:
Ян Уладзіслаў Міхал Караль (1614—1656), вялікі літоўскі падчашы Ганна Ізабела (пам. 1659), жонка Яна Уладзіслава Сангушкі з ковельскай галіны, старосты суражскага
Літаратура Lwoweciusz A. Kazanie na rocznicy… Jana Albrichta Radziwiła… miane w kościele Kleckim d. 15 kwetnia r. 1627 przez Adama Lwoweciusza, zakonu Franczyszka ś. oyców Bernardynów. [Vilna] 1627. p. Jonas Albertas Radvila // Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, IX t. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. T. IX: Pintuvės-Samneris, 306 psl.
Ян Альбрэхт Ян Альбрэхт Радзівіл Катэгорыя:Старосты ўпіцкія