Навукі пра Зямлю (геанавукі) ахапляюць навукі, якія займаюцца вывучэннем планеты Зямля (літасферы, гідрасферы і атмасферы), а таксама касмічнай прасторы вакол Зямлі. Вывучэнне зямлі служыць мадэллю для даследавання іншых планет зямной групы. Пасля з’яўлення касмічных зондаў, якія дазвалялі даследаваць аб’екты Сонечнай сістэмы, у навукі аб Зямлі была таксама ўключана планеталогія. Планеталогія займаецца вывучэннем Месяца, планет і іх спадарожнікаў, астэроідаў, метэарытаў і камет. Часта, кажучы пра навукі аб Зямлі, ужываюць больш агульны тэрмін: навукі аб Зямлі і аб Сусвеце.

Планету Зямля вывучаюць геадэзія (даследуе фігуру і памеры 3ямлі), астраномія (рух 3ямлі як нябеснага цела), геафізіка (стан рэчыва 3ямлі і фізічныя працэсы ва ўсіх геасферах), геахімія (размеркаванне хімічных элементаў 3ямлі і працэсы іх міграцыі), геалогія (гісторыю развіцця 3ямлі, склад, будову зямной кары і больш глыбокіх сфер), фізічная геаграфія і біялогія (прыродныя працэсы і з’явы, што адбываюцца ў геаграфічнай абалонцы і біясферы). 3ямля з’яўляецца канчатковым аб’ектам даследавання ўсіх навук, якія вывучаюць законы ўзаемадзеяння прыроды і грамадства.

Пералік навук пра Зямлю Вулканагеадэзія Атмасферныя даследаванні Вулканалогія Геаграфія Геадэзія Геалогія Геамарфалогія Геастатыстыка Геафізіка Геахімія Гляцыялогія Кліматалогія Крышталаграфія Лімналогія Мэтэаралогія Мінералогія Акіянаграфія Палеагеаграфія Палеакіяналогія Палеакліматалогія Палеанталогія Глебазнаўства Спелеалогія Сейсмалогія Тэктоніка Гідралогія

Гл. таксама Геаінфарматыка