thumb Сабор Святога Якуба (Якава) () — кафедральны сабор ў Ольштыне.

Будынак касцёла быў пабудаваны ў гатычным стылі ў другой палове XIV стагоддзя, у 1596 драўляная частка шпілю была зменена на новую. У 1721 годзе да сабору былі прыбудаваны бакавыя капліцы. З-за пагрозы разбурэння ў 1866—1868 гг. быў зроблены капітальны рамонт, частка будынка была адрэстаўраваная ў стылі неаготыка. У 1896 годзе ў касцёле здарыўся пажар, які нанёс значны ўрон. З 2003 года сабор стаў малой базілікай.

У саборы знаходзяцца трыпціх ў стылі позняй готыкі, насценныя ўпрыгажэнні скініі і трыпціх Святога Крыжа ў стылі Рэнесанс, статуі Святога Андрэя Апостала і Святога Якава, а таксама вялікае Укрыжаванне ў стылі барока.

У летні час у саборы праходзяць канцэрты арганнай музыкі.

Спасылкі

Катэгорыя:Касцёлы Вармінска-Мазурскага ваяводства Катэгорыя:Ольштын Катэгорыя:З’явіліся ў XIV стагоддзі Катэгорыя:Саборы Польшчы Катэгорыя:Базілікі Польшчы Катэгорыя:Касцёлы Вармійскай дыяцэзіі