ААТ «Лідахарчканцэнтраты» (Лідскія харчовыя канцэнтраты; ) — беларускае прадпрыемства харчовай прамысловасці, якое знаходзіцца ў г. Ліда Гродзенскай вобласці.

Гісторыя Лідскі камбінат харчовых канцэнтратаў (пазней быў ператвораны ў завод) быў заснаваны ў 1944 годзе на базе бровара Папірмейстара. Прадукцыя прызначалася для забеспячэння вайсковых частак 3-га Беларускага фронта харчаваннем ОАО «Лидские пищевые концентраты» . У 1947 годзе была праведзена першая рэканструкцыя камбіната. У 1950—1951 гадах пачалася вытворчасць сухіх сняданкаў «Геркулес» — С. 250.. У 1961 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю цэх лёгкай кукурузы (пасля ператвораны ў цэх насыпных прадуктаў), у 1967 годзе — цэх па вытворчасці кукурузных палачак. У 1972 ці 1977 годзе завод стаў галаўным прадпрыемствам Лідскага вытворчага аб’яднання харчова-канцэнтратнай прамысловасці («Лідахарчканцэнтратпрам»), у якое ўвайшлі таксама Ашмянскі завод харчовых канцэнтратаў і Наваградскі і Радунскі агародніна-сушыльныя заводыИстория компании . У 1988 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю новы цэх насыпных прадуктаў. У 1991 годзе завод увайшоў у склад канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі БеларусьОткрытое акционерное общество «Лидские пищевые концентраты», г. Лида Гродненской области . У 1997 годзе завод быў ператвораны ў адкрытае акцыянернае грамадства «Лідскія харчовыя канцэнтраты» (скарочана — «Лідахарчканцэнтраты»)Открытое акционерное общество «Лидские пищевые концентраты» .

Сучаснае становішча Завод вырабляе больш за 100 найменняў прадукцыі пад брэндамі «Лидкон», «Лидские приправы», «Tvitnik», «Хрумстик», а таксама пад брэндамі буйных гандлёвых сетак па іх замовеААТ Лiдахарчканцэнтраты . Завод вырабляе першыя і другія абедзенныя стравы, кісялі, жэле, шматкі (аўсяныя, ячменныя і пшанічныя), заправы, крухмал, пладовыя віны, а таксама праводзіць фасаванне лімоннай кіслаты, крухмалу, какава-парашка, соды і іншых прадуктаў.

На прадпрыемствы працуе больш за 400 супрацоўнікаўОАО Лидапищеконцентраты: Системный подход — основа успеха! .

Па стане на 2016 год 80,97 % акцый прадпрыемства належаць дзяржаве — канцэрну «Белдзяржхарчпрам»Перечень акционерных обществ с долей госкомимущества в уставном фонде по состоянию на 25 июля 2016 г. .

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Прадпрыемствы Ліды Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1944 годзе Катэгорыя:Прадпрыемствы харчовай прамысловасці Беларусі Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:Вытворцы прадуктаў харчавання Беларусі