Іван Канстанцінавіч Сле́сараў (; — ) — вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, доктар біялагічных навук (1972), прафесар (1977).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Ілек Ілекскага павета Уральскай губерні Казакскай АССР (сучаснае сяло, адміністрацыйны цэнтр Ілекскага раёна Арэнбургскай вобласці Расіі). Скончыў 7 класаў школы і ў 1942 годзе паступіў вучыцца ў Ілекскі заатэхнічны тэхнікумИван Шейко По рецептуре Ивана Слесарева. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З лістапада 1943 года па май 1944 года праходзіў ваенную падрыхтоўку, скончыў школу снайпераў у Бузулуку і праходзіў службу ў складзе 417-й стралковай Чырванасцяжнай Сівашскай дывізіі 1-а Прыбалтыйскага фронту. Удзельнік вызвалення Прыбалтыкі і Беларусі.
У 1947 годзе скончыў Ілекскі заатэхнічны тэхнікум, у 1952 годзе — Арэнбургскі сельскагаспадарчы інстытут (сучасны Арэнбургскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт). У 1956 годзе скончыў аспірантуру і ў 1956—1961 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам на Аграбіялагічнай станцыі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1961 года І. К Слесараў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па па бялковым кармленні сельскагаспадарчай жывёлы з выкарыстаннем сінтэтычных азоцістых рэчываў, арганічных кіслот, смакавых дабавак хімічнага і мікрабіялагічнага сінтэзу.
Аўтар больш за 160 навуковых прац. Адзін з аўтараў патэнта «Кормовая добавка для животных»Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента .
Пад кіраўніцтвам І. К. Слесарава абаронены 34 кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.
Сярод апублікаваных прац: Минеральное питание крупного рогатого скота. — Мн., 1987. (разам з А. С. Зяньковым); Минеральные источники Беларуси для животноводства. — Мн., 1995. (разам з М. У. Пілюком).
Узнагароды Узнагароджаны шэрагам медалёў за баявыя і працоўныя заслугі, ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, НДІ жывёлагадоўлі, Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР.
Літаратура
Спасылкі Иван Шейко По рецептуре Ивана Слесарева // Навуковая, вытворча-практычная газета Беларусі «Навука», № 49 (2620) 5 снежня 2016 г.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Арэнбургскай вобласці Катэгорыя:Выпускнікі Арэнбургскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Катэгорыя:Постаці савецкай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Снайперы Вялікай Айчыннай вайны