Пётр Аляксандравіч Пархомчык (, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2020—2022), Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (2022—2022), старшыня Брэсцкага аблвыканкама (з 2024 года).

Біяграфія Нарадзіўся 22 жніўня 1957 года ў Мінску.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 годзе свідравальшчыкам на МТЗ. У 1975—1977 гадах праходзіў тэрміновую ваенную службу ў 5-й брыгадзе спецназа ў Мар’інай ГорцыГендиректор БЕЛАЗа Петр Пархомчик о второй строчке в мировом рейтинге, стиле управления и службе в десанте. Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

26 гадоў адпрацаваў на закрытым прадпрыемстве, якое знаходзілася на тэрыторыі МТЗ. Яно выпускала прадукцыю для ваенна-прамысловага комплексу. Там ён прайшоў шлях ад рабочага да дырэктара гэтай спецвытворчасці.

У 2007 годзе прызначаны генеральным дырэктарам Беларускага аўтамабільнага завода.

4 чэрвеня 2020 года прызначаны Міністрам прамысловасці Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 4 июня 2020 года № 200 «О членах Правительства Республики Беларусь» .

16 жніўня 2022 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі.

12 жнізня 2024 года прызначаны старшынёй Брэсцкага аблвыканкамаНазначэнні ва ўрадзе, рэгіёнах, Мінэнерга і БЧ. Падрабязнасці кадравага панядзелка ў Лукашэнкі .

Асабістае жыццё Жанаты, мае дачку і сына.

Хобі Чытанне кніг, парыцца ў лазні.

Узнагароды Заслужаны работнік прамысловасці Беларусі (2013)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2013 года № 189 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» , медаль «За працоўныя заслугі», ордэн Айчыны III ступені, ордэн «Зорка садружнасці».

Катэгорыя:Міністры прамысловасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускі аўтамабільны завод Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі