СІ (SI, ) — міжнародная сістэма адзінак, сучасны варыянт метрычнай сістэмы. СІ з’яўляецца самай распаўсюджанай сістэмай адзінак у свеце, як у побыце, так і ў навуцы і тэхніцы. У цяперашні час СІ прынята ў якасці стандартнай сістэмы адзінак большасцю краін свету і амаль заўсёды выкарыстоўваецца ў вобласці навукі, нават у тых краінах, у якіх у побыце выкарыстоўваюцца традыцыйныя адзінкі. У гэтых нешматлікіх краінах (напрыклад, у ЗША), азначэнні традыцыйных адзінак былі зменены — яны пачалі вызначацца праз адзінкі СІ.
СІ шырока ўжываецца ў свеце, як у бытавых вымярэннях (напрыклад, у гандлі), так і ў навуцыOfficial BIPM definitions. bipm.orgEssentials of the SI: Introduction. physics.nist.gov. Толькі адна прамыслова развітая краіна, ЗША, не выкарыстоўвае метрычную сістэму ў якасці асноўнай у сваёй камерцыйнай дзейнасці і стандартызацыі«Appendix G : Weights and Measures». The World Factbook. Central Intelligence Agency.. Вялікабрытанія афіцыйна прыняла частковае ўвядзенне метрычнай сістэмы, не маючы, аднак, намеру замены сваіх брытанскіх адзінак цалкам. Канада таксама прыняла СІ, але брытанская ці амерыканская сістэма па-ранейшаму дапускаецца законам для выкарыстання, і шырока прымяняецца ў многіх галінах жыцця канадскага грамадства, асабліва ў рознічным гандлі прадуктамі харчавання, будаўніцтве і чыгунцыWeights and Measures Act. laws-lois.justice.gc.ca. У Ліберыі і М’янме таксама шырока выкарыстоўваюцца адзінкі вымярэння брытанскай сістэмы. Гэтыя так званыя імперскія адзінкі з’яўляюцца агульнымі пры вымярэнні дыяметра або дыяганалі многіх рэчаў, напрыклад, роварных колаў, барабанаў, камп’ютарных манітораў і памераў іншых кампанентаў камп’ютара.
Міжнародная сістэма адзінак СІ складаецца з набору адзінак вымярэння і набору кратных і дробных прыставак да іх. Сістэма таксама вызначае стандартныя скарочаныя абазначэнні для адзінак і правілы запісу вытворных адзінак. Сістэма СІ не з’яўляецца нязменнай, яна ёсць набор стандартаў, у якім ствараюцца адзінкі вымярэння і карэктуюцца іх значэнні ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі ў залежнасці ад узроўню сучаснага развіцця вымяральных тэхналогій. Вызначэнні адзінак СІ разглядаюцца і аналізуюцца на Міжнароднай канферэнцыі па мерах і вагах, якая праводзіцца раз на чатыры гады ў ПарыжыConférence Générale des Poids et Mesures. Bureau international des poids et mesures. Міжнародны стандарт ISO 1000 (ICS 01060) апісвае Міжнародную сістэму СІ і рэкамендацыі па выкарыстанні кратных і вытворных адзінакUnités SI et recommandations pour l’emploi de leurs multiples et de certaines autres unités , Organisation internationale de normalisation, 1992.
Агульныя звесткі
СІ была прынятая XI Генеральнай канферэнцыяй па мерах і вагах, некаторыя наступныя канферэнцыі занеслі ў СІ рад змен.
СІ вызначае сем асноўных і вытворныя адзінкі фізічных велічынь (далей — адзінкі), а таксама набор прыставак. Устаноўлены стандартныя скарочаныя абазначэнні для адзінак і правілы запісу вытворных адзінак.
Асноўныя адзінкі: кілаграм, метр, секунда, ампер, кельвін, моль і кандэла. У рамках СІ лічыцца, што гэтыя адзінкі маюць незалежную размернасць, г. зн. ні адна з асноўных адзінак не можа быць атрымана з іншых.
Вытворныя адзінкі атрымліваюцца з асноўных з дапамогай алгебраічных дзеянняў, такіх як множанне і дзяленне. Некаторым з вытворных адзінак у СІ прысвоены ўласныя назвы.
Прыстаўкі можна выкарыстоўваць перад назвамі адзінак; яны азначаюць, што адзінку трэба памножыць або падзяліць на вызначаны цэлы лік, ступень ліку 10. Напрыклад, прыстаўка «кіла» азначае множанне на 1000 (кіламетр = 1000 метраў). Прыстаўкі СІ называюцца таксама дзесятковымі прыстаўкамі.
Міжнародныя, беларускія і рускія абазначэнні
У Беларусі дзейнічае пастанова, якая прадпісвае абавязковае выкарыстанне адзінак СІ. У ёй пералічаныя адзінкі фізічных велічынь, дазволеныя да ўжывання, прыведзеныя іх міжнародныя, беларускія і рускія абазначэнні і ўстаноўленыя правілы іх выкарыстання.
Паводле гэтых правілаў, пры дагаворна-прававых адносінах у вобласці супрацоўніцтва з замежнымі краінамі, а таксама ў пастаўляемых за мяжу разам з экспартнай прадукцыяй тэхнічных і іншых дакументах дазваляецца ўжываць толькі міжнародныя абазначэнні адзінак. Ужыванне міжнародных абазначэнняў абавязкова таксама на шкалах і таблічках вымяральных прыбораў. У астатніх выпадках, напрыклад, ва ўнутраных дакументах і звычайных публікацыях можна выкарыстоўваць ці міжнародныя, ці беларускія, ці рускія пазначэнні. Не дапускаецца адначасова ўжываць міжнародныя і беларускія ці рускія абазначэнні, за выключэннем публікацый па адзінках велічынь.
Гісторыя
СІ з’яўляецца развіццём метрычнай сістэмы мер, якая была створана французскімі навукоўцамі і ўпершыню шырока ўкаранёна пасля Вялікай Французскай рэвалюцыі. Да ўвядзення метрычнай сістэмы адзінкі выбіраліся выпадкова і незалежна адна ад адной. Таму перавод з адной адзінкі ў іншую быў складаным. Да таго ж, у розных месцах ужываліся розныя адзінкі, часам з аднолькавымі назвамі. Метрычная сістэма павінна была стаць зручнай і адзінай сістэмай мер і ваг. Метрычная сістэма была задумана групай навукоўцаў (сярод іх быў Антуан Лавуазье, вядомы як «бацька сучаснай хіміі»), сфарміраванай па запыту Нацыянальнага схода і Людовіка XVI у Францыі для стварэння адзінай і рацыянальнай сістэмы мер«The name „kilogram“».. 1 жніўня 1793 году Нацыянальны сход прыняў новую адзінку метр для вымярэння даўжыні, а таксама іншыя дзесятковыя адзінкі з папярэднімі вызначэннямі і тэрміны.
У 1799 годзе былі зацверджаны два эталоны — для адзінкі даўжыні (метр) і для адзінкі масы (кілаграм). Пазней, у 1832 годзе, Карл Фрыдрых Гаус рэкамендаваў выкарыстанне такой метрычнай сістэмы, якая была бы ўзгоднена для фізічных вылічэнняў. Гаус правёў вымярэнне магнітнага поля Зямлі выкарыстоўваючы метрычную сістэму, заснаваную на трох механічных адзінках — міліметры, граме і секундзе, якія адпавядалі фізічным велічыням даўжыні, масы і часу. У 1874 годзе была ўведзена сістэма СГС, заснаваная на трох адзінках — сантыметр, грам і секунда. Былі таксама ўведзены дзесятковыя прыстаўкі ад мікра да мега. У 1889 годзе 1-я Генеральная канферэнцыя па мерах і вагах прыняла сістэму мер, падобную на СГС, але заснаваную на метры, кілаграме і секундзе, бо гэтыя адзінкі былі прызнаны зручнейшымі для практычнага выкарыстання. У наступным былі ўведзены базавыя адзінкі для фізічных велічынь у вобласці электрычнасці і оптыкі. У 1960 годзе XI Генеральная канферэнцыя па мерах і вагах прыняла стандарт, які ўпершыню атрымаў назву «Міжнародная сістэма адзінак (СІ)». У 1971 годзе XIV Генеральная канферэнцыя па мерах і вагах занесла змены ў СІ, дадаўшы, у прыватнасці, адзінку колькасці рэчыва (моль).
Адзін з камітэтаў МКМВ прапанаваў шэраг змяненняў у азначэнні асноўных адзінак вымярэння ў сістэме СІIan Mills (29 September 2010). «Draft Chapter 2 for SI Brochure, following redefinitions of the base units». CCU.. Сустрэча МКМВ у кастрычніку 2010 году паказала, што прапанова не была поўнайAnon (November 2010). «BIPM Bulletin». BIPM.. У 2019 годзе былі прыняты новыя азначэнні кілаграма, ампера, кельвіна і моля.
Адзінкі СІ Назвы адзінак СІ пішуцца з малой літары, пасля пазначэнняў адзінак СІ кропка не ставіцца, у адрозненне ад звычайных скарачэнняў.
Асноўныя адзінкі Велічыня Адзінка вымярэння Абазначэнне беларуская назва міжнародная назва беларускае міжнароднае Даўжыня метр metre (meter) м m Маса кілаграм kilogram кг kg Час секунда second с s Сіла току ампер ampere А A Тэрмадынамічная тэмпература кельвін kelvin К K Сіла святла кандэла candela кд cd Колькасць рэчыва моль mole моль mol
Вытворныя адзінкі Вытворныя адзінкі могуць быць выражаны праз асноўныя з дапамогай матэматычных аперацый множання і дзялення. Некаторым з вытворных адзінак, для зручнасці, прысвоены ўласныя назвы, такія адзінкі таксама можна выкарыстаць у матэматычных выразах для ўтварэння іншых вытворных адзінак.
Матэматычны выраз для вытворнай адзінкі вымярэння выцякае з фізічнага закону, з дапамогай якога гэтая адзінка вымярэння вызначаецца або азначэння фізічнай велічыні, для якой яна ўводзіцца. Напрыклад, хуткасць — гэтая адлегласць, якую цела праходзіць у адзінку часу; адпаведна, адзінка вымярэння хуткасці — м/с (метр у секунду).
Часта адна і тая жа адзінка можа быць запісаная па-рознаму, з дапамогай рознага набору асноўных і вытворных адзінак (гл., напрыклад, апошні слупок у табліцы Вытворныя адзінкі з уласнымі назвамі). Аднак на практыцы выкарыстоўваюцца ўстаноўленыя (ці проста агульнапрынятыя) выразы, якія найлепшым чынам адлюстроўваюць фізічны сэнс велічыні. Напрыклад, для запісу значэння моманту сілы прынята выкарыстоўваць Н•м, а не м•Н ці Дж.
+ Вытворныя адзінкі з уласнымі назваміВелічыня Адзінка вымярэння Абазначэнне Выраз беларуская назва міжнародная назва беларускае міжнароднаеПлоскі вугал радыян radian рад rad м•м−1 = 1Цялесны вугал стэрадыян steradian ср sr м²•м−2 = 1 Тэмпература па шкале Цэльсія градус Цэльсія degree Celsius °C °C KЧастата герц hertz Гц Hz с−1Сіла ньютан newton Н N кг•м/c²Энергія джоўль joule Дж JН•м = кг•м²/c²Магутнасць ват watt Вт W Дж/с = кг•м²/c³Ціск паскаль pascal Па Pa Н/м² = кг•м−1•с−2Светлавы паток люмен lumen лм lm кд•срАсветленасць люкс lux лк lx лм/м² = кд•ср•м−2Электрычны зарад кулон coulomb Кл C А•сНапружанне (рознасць патэнцыялаў) вольт volt В V Дж/Кл = кг•м²•с−3•А−1Супраціўленне ом ohm Ом Ω В/А = кг•м²•с−3•А−2Электраёмістасць фарад farad Ф F Кл/В = кг−1•м−2•с4•А²Магнітны паток вэбер weber Вб Wb кг•м²•с−2•А−1Магнітная індукцыя тэсла tesla Тл T Вб/м² = кг•с−2•А−1Індуктыўнасць генры henry Гн H кг•м²•с−2•А−2Электрычная праводнасць сіменс siemens См S Ом−1 = кг−1•м−2•с³А²Радыеактыўнасць Бекерэль becquerel Бк Bq з−1Паглынутая доза іанізуючага выпраменьвання грэй gray Гр Gy Дж/кг = м²/c²Эфектыўная доза іанізуючага выпраменьвання зіверт sievert Зв Sv Дж/кг = м²/c²Актыўнасць каталізатара катал katal кат kat моль•с−1
Новае вызначэнне На XXIV Генеральнай канферэнцыі па мерах і вагах 17-21 кастрычніка 2011 года была аднагалосна прынятая рэзалюцыяOn the possible future revision of the International System of Units, the SI Resolution 1 of the 24th meeting of the CGPM (2011), у якой, у прыватнасці, прапанавана ў будучай рэвізіі Міжнароднай сістэмы адзінак перавызначыць чатыры асноўныя адзінкі СІ: кілаграм, ампер, кельвін і моль. Мяркуецца, што новыя вызначэнні будуць грунтавацца на фіксаваных лікавых значэннях пастаяннай Планка, элементарнага электрычнага зарада, пастаяннай Больцмана і пастаяннай Авагадра, адпаведнаTowards the «New SI»… на сайте Международного бюро мер и весов. Усім гэтым велічыням будуць прыпісаны дакладныя значэнні, заснаваныя на найбольш дакладных выніках вымярэнняў, рэкамендаваных Камітэтам па дадзеных для навукі і тэхнікі (CODATA). У рэзалюцыі сфармуляваны наступныя палажэнні, якія тычацца гэтых адзінак:
Кілаграм застанецца адзінкай масы; але яго велічыня будзе ўсталёўвацца фіксацыяй колькаснага значэння пастаяннай Планка роўным у дакладнасці 6,626 06X, калі яна выражана адзінкай СІ м²·кг·с−1, што эквівалентна Дж·с. Ампер застанецца адзінкай сілы электрычнага току; але яго велічыня будзе ўсталёўвацца фіксацыяй колькаснага значэння элементарнага электрычнага зарада роўным у дакладнасці 1,602 17X, калі ён выражаны адзінкай СІ с·А, што эквівалентна Кл. Кельвін застанецца адзінкай тэрмадынамічнай тэмпературы; але яго велічыня будзе ўсталёўвацца фіксацыяй колькаснага значэння пастаяннай Больцмана роўным у дакладнасці 1,380 6X, калі яна выказана адзінкай СІ м−2·кг·с−2·К−1, што эквівалентна Дж·К−1. Моль застанецца адзінкай колькасці рэчыва; але яго велічыня будзе ўсталёўвацца фіксацыяй колькаснага значэння пастаяннай Авагадра роўным у дакладнасці 6,022 14X, калі яна выражана адзінкай СІ моль−1. Вышэй і далей Х замяняе адну або больш значных лічбаў, якія будуць вызначаныя ў далейшым на падставе найбольш дакладных рэкамендацый CODATA.