Верхнемамо́нскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Верхні Мамон.
Геаграфія Верхнемамонскі раён мяжуе з Паўлаўскім, Калачэеўскім, Петрапаўлаўскім, Багучарскім і Расашанскім раёнамі. Плошча раёна складае 1350 км².
Гісторыя Верхнемамонскі раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. З 1934 года знаходзіцца ў складзе Варонежскай вобласці.
Эканоміка Вядучай галіной эканомікі раёна з’яўляецца сельская гаспадарка. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 93 тыс. га. Асноўнымі вытворцамі раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі з’яўляюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі, як калгасы і сялянска-фермерскія гаспадаркі.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі Верхнемамонскі раён / Варонежскі гід
Катэгорыя:Раёны Варонежскай вобласці