Верхняха́ўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Верхняя Хава.

Геаграфія Верхняхаўскі раён мяжуе з Эрцільскім, Панінскім, Наваусманскім і Рамонскім раёнамі, а таксама Ліпецкай вобласцю. Плошча раёна складае 1255 км².

Гісторыя Верхняхаўскі раён быў утвораны 12 студзеня 1965 года ў адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР.

Эканоміка Вядучай галіной эканомікі раёна з’яўляецца сельская гаспадарка. Прамысловасць раёна прадстаўлена ў асноўным перапрацоўчымі прадпрыемствамі.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі Верхняхаўскі раён / Варонежскі гід

Катэгорыя:Раёны Варонежскай вобласці