Ве́рхні Мамо́н () — сяло ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Верхнемамонскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва складае 8561 чалавек паводле звестак за 2010 год. У сяле маецца ліцэй, які з’яўляецца структурным аддзяленнем Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
24 лістапада 2017 года ў Верхнім Мамоне адкрыты рэканструяваны мемарыяльны комплекс, дзе на гранітных плітах нанесеныя імёны 986 чырвонаармейцаў з паселішча і 485 чырвонаармейцаў, якія загінулі ў ходзе аперацыі «Малы Сатурн» у 1942 годзе на тэрыторыі селішча.
Славутасці Старачаная спадчына Казанская царква (1887, арх. Дзмітрый Знабішын)
Спасылкі
Сяло ў базе даных Расіі
Катэгорыя:Населеныя пункты Варонежскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1702 годзе