Ка́нна (Canna) — род кветкавых раслін сямейства парадку . Адзіны род у сямействе.
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны з галінастым карэнішчам. Сцябло прамое. Лісце буйное, суцэльнае, з гладкім краем. Кветкі чырвоныя, аранжавыя, жоўтыя, ружовыя з адценнямі, у верхавінкавых суквеццях. Плод — каробачка. Насенне буйное, карычневага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія Расліны распаўсюджаны на тэрыторыі Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Індыі і Кітая. Святлолюбівыя, вільгацелюбівыя і цяплолюбівыя расліны, патрабавальны да якасці глебы.
Віды Паводле сайта The Plant List род налічвае 12 відаў.
Літаратура — С. 473.
Спасылкі
Genus: Canna L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) Canna // The Plant List
Катэгорыя:Імбіракветныя