Ілья Рашчэня (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель».
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай «Зоркі-БДУ», з 2014 года пачаў выступаць за каманду ў Першай лізе, з цягам часу замацаваўся ў аснове. Па выніках сезона 2018 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Сам, аднак, быў выведзены з асноўнага складу і падтрымліваў форму з дублем, а ў сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў крымскі клуб «Інкамспорт», які ўзначальваў беларускі спецыяліст Юрый Свіркоў. У маі 2019 года пасля звальнення Свіркова пакінуў каманду ўслед за ім.
У ліпені 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года падпісаў паўнавартасны кантракт са «Смалявічамі». У верасні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і неўзабаве далучыўся да «Слуцка». У «Слуцку» стаў трывалым іграком асновы.
У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб і неўзабаве далучыўся да астраханскага «Валгара». У чэрвені 2023 года пакінуў астраханскі клуб па заканчэнні кантракта.
У жніўні 2023 года стаў іграком «Гомеля». У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам.
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2013 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на поле не выхадзіў. У кастрычніку 2015 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
11 лістапада 2016 года правёў свой адзіны матч за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Украіны, але ўжо на 9-й хвіліне быў заменены.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 Д2 Зорка-БДУ 9 0 2015 Д2 Зорка-БДУ 21 0 2016 Д2 Зорка-БДУ 22 0 2017 Д2 Энергетык-БДУ 28 0 2018 Д2 Энергетык-БДУ 21 1 2018/19 (2) Д1 Інкамспорт 9 0 2019 (2) Д2 Смалявічы 11 1 2020 (1) Д1 Смалявічы 11 0 2020 (2) Д1 Слуцк 5 0 2021 (1) Д1 Слуцк 15 0 2021/22 Д2 Валгар 32 0 2022/23 Д2 Валгар 18 0 2023 (2) Д1 Гомель 14 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Крыма Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Валгар Астрахань Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель