Ілья Кухарчык (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5 і пастаўскай акадэміі ПМЦ, пазней далучыўся да барысаўскага БАТЭ. Выступаў за дубль, гуляў у Юніёрскай лізе УЕФА. У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы», дзе стаў іграком асновы.

У лютым 2018 года перайшоў у «Віцебск», аднак ужо ў сакавіку зноў быў арандаваны «Баранавічамі». У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Віцебскам» і стаў іграком бабруйскай «Белшыны». У сезоне 2018 з-за траўмы нячаста з’яўляўся на полі. У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з «Белшынай», ў сезоне 2019 стаў адным з асноўных ігракоў бабруйчан і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2020 года праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў трохгадовы кантракт. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе, але хутка атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў да канца года. У 2021 годзе зноў стаў з’яўляцца на полі, выходзячы на замену. У жніўні 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Белшыне». Замацаваўся ў стартавым складзе бабаруйскай каманды, дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды пачаў трэніравацца з «Тарпеда-БелАЗ», аднак у лютым разарваў кантракт з клубам і хутка стаў іграком «Белшыны» на рэгулярнай аснове. У сезоне 2023 з пяццю галамі стаў найлепшым брамбрадзірам каманды.

У студзені 2024 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2013 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2015 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2024 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль БАТЭ 22 3 2016 дубль БАТЭ 21 4 2017 Д2 Баранавічы 28 5 2018 (1) Д2 Баранавічы 14 1 2018 (2) Д2 Белшына 6 1 2019 Д2 Белшына 20 6 2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ 2 0 2021 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 5 0 2021 (2) Д2 Белшына 16 4 2022 Д1 Белшына 29 2 2023 Д1 Белшына 27 5

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна