Бізюкова () — вёска ў Дарагабужскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Міхайлаўскага сельскага паселішча.

Гісторыя Згодна з прывілеем, выдадзеным каралём Жыгімонтам III Ваза 5 студзеня 1621 года Петру, Івану і Фёдару Міхайлавічам Салтыковым, сяло Бізюкова з царквою Узвышэння Чэснага Крыжа было перададзена ім у вечную ўласнасць разам з іншымі вёскамі і пусткамі ў Дарагобускім старостве. Гэты прывілей быў нададзены за верную службу Салтыковых Рэчы Паспалітай і вызваленне Смаленскага ваяводства ад Маскоўскай дзяржавы падчас Смутнага часу. У 1641 годзе на базе гэтых земляў быў заснаваны Крыжаўзвіжанскі Бізюкоў манастыр, якому, перайшлі ўсе ўладанні, уключаючы сяло Бізюкова.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з кастрычніка 1941 года, вызвалена ў 1943 годзе.Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Дарагабужскага раёна