Габрыэль Корбут, Корбут-Карафа (; , Пецярбург — ) — польскі гісторык літаратуры, бібліёграф, мовазнавец.

Паходзіў з шляхецкага роду.

Скончыў Дэрпцкі універсітэт (1890). Прафесар гісторыі літаратуры ў Вольным польскім універсітэце ў Варшаве. Адзін з заснавальнікаў Варшаўскага навуковага таварыства (1907). Член-карэспандэнт Польскай АН (1919).

Галоўная праца Г. Корбута — бібліяграфія «Польская літаратура ад пачаткаў да студзеньскага паўстання» (т. 1-3, 1917-21; 2-е выд. — «Польская літаратура ад пачаткаў да сусветнай вайны», т. 1-4, 1929-31; «Дадатак» да яе выд. 1934), дзе змешчаны матэрыялы пра польскіх пісьменнікаў. На ўзор гэтай працы Інстытут літаратуразнаўчых даследаванняў Польскай АН з 1963 выдае «Бібліяграфію польскай літаратуры „Новы Корбут“».

Літаратура Sordylowa B. Gabriel Korbut. Życie i dzieło. — Wrocław, 1978.

Катэгорыя:Род Корбутаў Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Польшчы