Уладзіслаў Марозаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік партугальскага клуба «Арока» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба. У ліпені 2018 года перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе стаў гуляць у аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, адзначыўшыся ў стыкавых матчах з магілёўскім «Дняпром» трыма галамі. У 2020 годзе стаў гуляць пераважна за дубль «Руха». 18 красавіка 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Мінска» (1:0), выйшаўны на замену ў канцы сустрэчы.

У пачатку 2021 года стаў трэніравацца з «Іслаччу», якая ў лютым аформіла пераход нападніка. Стаў іграком асновы, у сезоне 2021 часцей выхадзіў на замену. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з клубам да лютага 2024 года. У сезоне 2022 спачатку выхадзіў на замену, з мая замацаваўся ў стартавым складзе.

У студзені 2023 года перайшоў у мінскае «Дынама». У якасці асноўнага нападніка дапамог камандзе заваяваць чэмпіёнства, а сам з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі. Па выніках сезона 2023 быў прызнаны найлепшым нападнікам і найлепшым футбалістам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2024 года перайшоў у партугальскі клуб «Арока».

Міжнародная кар’ера 26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Літвы (1:0).

25 сакавіка 2023 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2024 супраць Швейцарыі (0:5).

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2023 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2018 Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2023 (16 галоў) Найлепшы ігрок чэмпіянату Беларусі: 2023 Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2023 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Дынама Брэст 29 5 2018 (1) дубль Дынама Брэст 15 6 2018 (2) Д3 Рух 14 8 2019 Д2 Рух 17 2 2020 Д1 Рух 7 0 2021 Д1 Іслач 25 4 2022 Д1 Іслач 29 7 2023 Д1 Дынама Мінск 28 16

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Арока