Яўген Іваненка (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера Выхаванец мазырскага футбола, у красавіку 2014 года падпісаў першы кантракт з мясцовай «Славіяй». Быў другім брамнікам у камандзе пасля Уладзіміра Гаева, у сезоне 2014 прыняў удзел у трох матчах. У пачатку 2015 года, пасля выхаду «Славіі» ў Вышэйшую лігу, быў аддадзены ў арэнду светлагорскаму «Хіміку», дзе быў адным з асноўных брамнікаў. У 2016 годзе вярнуўся ў «Славію», быў рэзервовым брамнікам, гуляў таксама за дубль.
У першай палове 2018 года быў другім брамнікам мазыран у Першай лізе, а ў жніўні быў арандаваны мікашэвіцкім «Гранітам», дзе таксама быў другім брамнікам. У пачатку 2019 года зноў апынуўся ў дублі «Славіі». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 9 лістапада 2019 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:5), калі ў першым тайме замяніў траўмаванага Радзівона Сямука.
У першай палове 2020 года зноў гуляў за дубль, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду «Гомелю». У снежні 2020 года вярнуўся ў «Славію». У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з мазыранамі, а ў лютым зноў быў арандаваны «Гомелем». Пачынаў сезон другім брамнікам пасля Алега Кавалёва, а з лета замацаваўся ў стартавым складзе. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў гомельскі клуб.
З 2022 года быў рэзервовым брамнікам «Славіі». У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам. У жніўні 2024 года пакінуў «Славію».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2014 Д2 Славія 3 −5 2015 Д2 Хімік 19 −29 2016 дубль Славія 18 −32 2017 дубль Славія 14 −14 2018 (1) Д2 Славія 2 −0 2018 (2) Д2 Граніт 1 −4 2019 Д1 Славія 1 −5 2020 (1) дубль Славія 12 −17 2020 (2) Д2 Гомель 6 −4 2021 Д1 Гомель 15 −12 2022 Д1 Славія 3 −6 2023 Д1 Славія 1 −2 2024 (1) Д1 Славія 4 −4
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель