Аляксандр Булычоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца пінскай «Хвалі».
Клубная кар’ера З 2017 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра». У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнага складу, да сезона 2020 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай. Дэбютаваў за «Шахцёр» 4 сакавіка 2020 года ў матчы за Суперкубак Беларусі супраць брэсцкага «Дынама» (0:2), адгуляўшы першы тайм. У Вышэйшай лізе ўпершыню згуляў 16 мая 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (2:0).
У верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею», у складзе якой тройчы згуляў у Вышэйшай лізе, выступаў таксама за дубль. У студзені 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Віцебска». У ліпені 2021 года пакінуў віцебскі клуб, так і не згуляўшы яго ў Вышэйшай лізе. Неўзабаве быў арандаваны «Энергетыкам-БДУ», дзе стаў трывала з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, у тым ліку ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў сталічны клуб.
Са студзеня 2022 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама». У лютым, па пагадненні бакоў разарваўшы кантракт з «Шахцёрам», афіцыйна стаў іграком дынамаўцаў. У жніўні 2022 года пакінуў брэсцкі клуб, а ў верасні стаў іграком уладзімірскага «Тарпеда», дзе пераважна выхадзіў на замену.
У сакавіку 2023 года далучыўся да віцебскага «Макслайна». У жніўні 2023 года пасля прагляду перайшоў у брэсцкае «Дынама». У снежні 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб.
У сакавіку 2024 года стаў іграком пінскай «Хвалі».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Шахцёр 15 0 2018 дубль Шахцёр 25 3 2019 дубль Шахцёр 28 3 2020 (1) Д1 Шахцёр 1 0 2020 (2) Д1 Гарадзея 3 0 2021 (1) Д1 Віцебск 0 0 2021 (2) Д1 Энергетык-БДУ 12 1 2022 (1) Д1 Дынама 13 0 2022/23 (1) Д3 Тарпеда 12 0 2023 (1) Д2 Макслайн 11 1 2023 (2) Д1 Дынама 4 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Уладзімір Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск