Яраслаў Арашкевіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама».
Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2016 года пачаў выступаць за дубль клуба, на наступны год замацаваўся ў рэзервовай камандзе. У ліпені 2018 года перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе стаў звычайна выхадзіць на замену, дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У 2020 годзе стаў гуляць пераважна за дубль «Руха». 6 чэрвеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Іслачы» (1:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, часам у стартавым складзе.
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў лютым быў арандаваны гэты клубам. Трывала з’яўляўся на полі ў складзе брэсцкай каманды, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух». У пачатку 2021 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», а пасля таго як клуб зняўся з Вышэйшай лігі ў сакавіку 2022 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Дынама», дзе стаў трывалым іграком асновы.
У чэрвені 2022 года быў адкліканы з арэнды і хутка ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, дзе стаў выкарыстоўвацца ў якасці абаронцы. У 2022 годзе пераважна выхадзіў на замену, у пачатку 2023 года гуляў у стартавым складзе, а з мая страціў месца ў аснове.
У ліпені 2023 года перайшоў у баснійскі клуб «Вележ» з Мостара. У снежні 2023 года пакінуў «Вележ», так і не згуляўшы за яго.
У студзені 2024 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама».
Міжнародная кар’ера 2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2) і быў заменены ў другім тайме.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2016 дубль Дынама 2 0 2017 дубль Дынама 25 4 2018 (1) дубль Дынама 11 1 2018 (2) Д3 Рух 16 7 2019 Д2 Рух 15 3 2020 Д1 Рух 11 1 2021 Д1 Дынама 23 1 2022 (1) Д1 Дынама 9 3 2022 (2) Д1 БАТЭ 15 1 2023 (1) Д1 БАТЭ 10 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Вележ Мостар