Помнік у гонар заснавання горада — помнік у Салігорску, размешчаны на вуліцы Ленінскага камсамола, каля Дома культуры будтрэста № 3. На гэтым месцы 12 жніўня 1958 года адбыўся мітынг першых будаўнікоў горада.

У 1978 г. у гонар заснавання горада пастаўлены помнік па праекце архітэктараў Ільі Дзятлава і Ігара Пілатовіча: 10 бетонных стэл, якія нагадваюць разгорнутую кветку і сімвалізуюць, росквіт і маладосць горада, пастаўлены на круглы стылабат з прыступкамі ў выглядзе канцэнтрычных кольцаў. У цэнтры камень з надпісам-прысвячэннем, які быў устаноўлены ў 1968 годзе.

Літаратура

Катэгорыя:1978 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі Салігорска Катэгорыя:Вуліца Ленінскага Камсамола (Салігорск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ільі Дзятлава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ігара Пілатовіча