GitHub — вэб-сэрвіс для сумеснай працы над праграмным забеспячэннем. Дазваляе распрацоўшчыкам ствараць, захоўваць і распаўсюджваць зыходны код праграм. У аснове GitHub ляжыць размеркаваная сістэма кіравання версіямі Git, да функцыяналу якой Github дадае кантроль доступа, бесперапынную інтэграцыю, кіраванне задачамі і трэкер багаў.

Github з'яўляецца адным з найбольш вядомых сродкаў захавання праектаў з адкрытым зыходным кодам. У студзені 2023 года кампанія паведаміла, што больш за 100 мільёнаў распрацоўшчыкаў выкарыстоўваюць сэрвіс для работы над больш чым 420 мільёнамі рэпазіторыяў, з якіх 28 мільёнаў рэпазіторыяў з'яўляюцца публічнымі. Станам на 2023 год Github з'яўляецца найвялікшым у свеце сховішчам зыходнага кода.

Гісторыя

GitHub быў распрацаваны на Ruby on Rails і пачаў працу ў лютым 2008 года. Таксама вэб-сайт выкарыстоўвае фреймворк Bootstrap. 4 чэрвеня 2018 года Microsoft купіла GitHub за 7,5 млрд даляраўA bright future for GitHub | The GitHub BlogMicrosoft + GitHub = Empowering Developers — The Official Microsoft BlogMicrosoft to acquire GitHub for $ 7.5 billion | Stories.

Вядомыя праекты Многія буйныя IT-кампаніі размяшчаюць свае афіцыйныя рэпазіторыі на сэрвісе: Facebookfacebook’s Profile — GitHub Twittertwitter’s Profile — GitHub HP webOSpalm’s Profile — GitHub Yahoo!yahoo’s Profile — GitHub PerlPerl mirror on GitHub PHPPHP source now available on GitHub · GitHub ValveValve’s Profile — GitHub AppleApple’s Profile — GitHub

Распрацоўкі Акрамя самога сайта па хостынгу IT-праектаў GitHub мае наступныя распрацоўкі: Atom — бясплатны рэдактар тэксту з адкрытым зыходным кодам Electron — платформа з адкрытым зыходным кодам для выкарыстання вэб-сайтаў на аснове JavaScript у якасці настольных праграм. GitHub Desktop — настольная версія сайта GitHub

Спасылкі GitHub.com

Катэгорыя:Ruby Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2008 годзе