Бессмяроцце — мемарыяльны комплекс ў Гарадку. Знаходзіцца на вайсковых могілках на плошчы Леніна.

Гісторыя У 1974 годзе на вайсковых могілках створаны мемарыяльны комплекс (арх. Ю. Градаў, Л. Левін, С. Наўмывакін, скульпт. Ю. Патапаў). На вайсковых могілках пахавана больш 5 тысяч савецкіх воінаў, загінуўшых у баях за вызваленне горада і раёна. Сярод пахаваных — Героі Савецкага Саюза А. І. Дыдышка, П. П. Зюбін, В. А. Талкачоў і генерал-маёр М. М. Каржанеўскі.

Апісанне Размешчаны на прамавугольным участку, мае сіметрычна-восевую планіроўку. Абапал цэнтральнага ўвахода пастаўлены абліцаваныя мармуровымі плітамі стэлы — выцягнутыя па гарызанталі паралелепіпеды з урэзанымі ў іх жалезабетоннымі клінамі з памятнымі надпісамі. У цэнтры вымашчаны паліраванымі мармуровымі плітамі невысокі квадратны подыум, на якім скампанавана пяціканцовая зорка. У цэнтры зоркі — Вечны агонь. На адным з 4 вуглоў подыума пастаўлены невысокі каменны блок. Такой жа формы каменныя блокі ўстаноўлены ўздоўж прамавугольных газонаў мемарыяла. Комплекс завершаны ўстаноўленым на чатырохгранным пастаменце бронзовым бюстам камандзіра 26-й гвардзейскай Усходне-Сібірскай стралковай дывізіі гвардыі генерал-маёра М. М. Каржанеўскага.

Літаратура Дзергачова, В. Д. Удзячныя сэрцы, клапатлівыя рукі / В. Д. Дзергачова // 3. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 1. — С. 59-60. Мемарыяльны комплекс на вайсковых могілках // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 203—204.

Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Беларусі Катэгорыя:1974 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Гарадка Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Градава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Сяргея Неўмывакіна Катэгорыя:Творы Юрыя Патапава