Іосіф Абрамовіч Збароўскі (, Рагачоў, Гомельская вобласць — , Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, галоўным архітэктарам Барысава, з 1974 года — начальнік аддзела жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва Упраўлення дзяржэкспертызы Дзяржбуда БССР, галоўны спецыяліст аддзела дзяржэкспертызы ў Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражываў у Мінску.
Памёр у 2007 годзе.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): школа ў пасёлку Калодзішчы (1961), генплан Барысава (1964—1981), забудова Цэнтральнай плошчы (1964—1977), будынак гаркама і гарвыканкама (1965), мемарыяльны сквер (1967), будынак Дома сувязі (1973—1976), майстэрні Саюза мастакоў БССР па вул. Някрасава ў Мінску (1984).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Мінска