Уладзімір Рыгоравіч Зубкоў (, Ташкент) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Ташкенцкі політэхнічны інстытут у 1963 годзе. Працуе галоўным архітэктарам праектаў Віцебскграмадзянпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражывае ў Віцебску.
Творчасць
Асноўныя працы: жылыя дамы, грамадскія будынкі, будынкі культурна-бытавога прызначэння, праекты забудоў у Ташкенце, Каршы, Нукусе, Віцебску, Полацку, Оршы, Мінску. Будынак Віцебскага педагагічнага інстытута (у сааўтарстве з З. Конаш).
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1975).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Ташкента Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Полацка Катэгорыя:Архітэктары Оршы Катэгорыя:Архітэктары Мінска