«Памяць стагоддзяў» () — беларускі кароткаметражны дакументальны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (творчае аб’яднанне «Летапіс») у 1982 годзе.
Сюжэт Фільм аб беларускіх звычаях і каляндарных абрадах восені і зімы, якія захаваліся ў вёсках Палесся і Паазер’я.
Здымачная група аўтар сцэнарыя — З. Мажэйка рэжысёр — Н. Сава аператар — Ю. Ялхоў рэдактар — М. Шэлехаў гукааператар — Л. Вяжневец дырэктар карціны — М. Войцек
Аўтарскі калектыў у складзе З. Мажэйка, Н. Савы і А. Шклярэўскага за стварэнне цыкла музычна-этнаграфічных кінафільмаў (у т. л. «Памяць стагоддзяў») у 1994 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Зінаіды Мажэйка