Бюст Івана Хрыстафоравіча Баграмяна — бюст двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Хрыстафоравіча Баграмяна ў Гарадку (Беларусь). Знаходзіцца на вуліцы Баграмяна.
Гісторыя У лістападзе 1943 года Баграмян быў прызначаны камандуючым 1-га Прыбалтыйскага фронта. Гарадоцкая наступальная аперацыя ў снежні 1943 года была першай ваеннай аперацыяй, праведзенай Баграмянам у якасці камандуючага фронтам. Яна завяршылася поспехам. У выніку былі вызвалены каля тысячы населеных пунктаўВялікая Айчынная вайна .
Бюст быў адкрыты 19 мая 2018 года, з удзелам прадстаўнікоў абласной і мясцовай улады, унука маршала Івана Сяргеевіча, траюраднага пляменніка Хрыстафора Баграмова, а таксама Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Арменіі ў Беларусі Алега Есаяна, армянскай грамадскасці з розных гарадоў Беларусі і Расіі.
Бюст Скульптура важыць больш 200 кг і выліта з бронзы. Аўтары праекта — скульптар Спартак Аруцюнян і архітэктар, дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ Армен СардараўПамятник-бюст маршалу Ивану Баграмяну открыли в Городке.
Катэгорыя:З’явіліся ў 2018 годзе Катэгорыя:2018 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Гарадка Катэгорыя:Помнікі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Творы Спартака Аруцюняна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Армена Сардарава