Паўстанне ў Гаіці 2004 года — мяцеж у рэспубліцы Гаіці, які доўжыўся некалькі тыдняў лютага 2004 года, завяршыўся дзяржаўным пераваротам і ў наступным уводам замежных сіл з санкцыі ААН.

Перадгісторыя У 2001 да ўлады ў краіне вярнуўся Жан-Бертран Арыстыд. Да гэтага ў 1991 годзе яго скінула ваенная хунта, але той вярнуўся да ўлады пры амерыканскім уварванні ў 1994 годзе, пракіраваўшы да 1996. Адначасова быў створаны «альтэрнатыўны ўрад» на чале з самаабвешчаным прэзідэнтам Гуаргам. Апошні ў 2003 г. быў арыштаваны. Урад Арыстыда адмовіўся правесці датэрміновыя парламенцкія выбары. У эканамічнай палітыцы Арыстыд пайшоў на непапулярныя меры, зрабіўшы шэраг саступак МВФ, што ўскладніла і без таго складаную сітуацыю ў краіне.

Вельмі хутка рэжым заграз у карупцыі. У пачатку 2004 года пачаліся масавыя хваляванні.

Паўстанне 5 лютага групы паўстанцаў атакавалі штаб-кватэру паліцыі ў сваім горадзе і вылучылі палітычныя патрабаванні па звяржэнні ўрада. Яны ўсталявалі кантроль над горадам Ганаів, пачаўшы тым самым паўстанне супраць урада Ж.-Б. Арыстыда. У ходзе баёў за горад мяцежнікі спалілі дом мэра, а таксама выпусцілі на свабоду зняволеных, якія знаходзіліся ў муніцыпальных турмах, спалілі і разрабавалі паліцэйскі ўчастак. У баях за горад загінулі па меншай меры сем чалавекРИА Новости. Повстанцы на Гаити установили контроль над городом Гонаив. 07.02.2004..

Па некаторых даных, сярод мяцежнікаў было парадку 600 чалавек, якія праходзілі падрыхтоўку ад амерыканскіх вайскоўцаў з мэтай скінуць урад.

7 лютага да паўстанцаў перайшоў горад Сен-Марк, дзе пачаліся масавыя рабаванні. Сотні мясцовых жыхароў выносілі с караблёў тэлеапаратуру і мяшкі з мукой. Падчас узброенага штурму паўстанцамі будынка мясцовай паліцыі загінулі па меншай меры два чалавекі.

22 лютага паўстанцы захапілі чацвёрты па велічыні горад Гаіці — Кап-Аіцьен. Там былі падпаленыя будынкі некаторых афіцыйных устаноў, а таксама паліцэйскія ўчасткі. Паліцыянты, што захоўвалі вернасць прэзідэнту Арыстыду, беглі з горада, у выніку чаго з мясцовай турмы былі выпушчаныя на свабоду 250 зняволеных.

Да канца лютага 2004 г. мяцежнікі занялі поўнач краіны, амаль усе буйныя гарады і атачылі сталіцу, а неўзабаве паўстанцы захапілі сталіцу краіны Порт-о-Прэнс. Яны запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта Ж.-Б. Арыстыда. ЗША і Францыя прымусілі яго пакінуць ГаіціКонфликт на Гаити (1991-1994, 2004 гг.): общая характеристика.

29 лютага Арыстыда падаў у адстаўку і збег з краіны ў ЦАР.

Ваенная інтэрвенцыя У адпаведнасці з канстытуцыяй Гаіці пасаду прэзідэнта заняў старшыня Вярхоўнага суда Баніфас Аляксандр, які адразу ж звярнуўся да Савета бяспекі ААН з просьбай аказаць дапамогу ў падтрыманні грамадскага парадку ў краіне. 29 лютага Савет Бяспекі прыняў рэзалюцыю, якая санкцыянавала ваенную інтэрвенцыю ў ГаіціРезолюция Совета Безопасности ООН 1529 (2004). . Увечары таго ж дня ў краіну пачалі прыбываць амерыканскія марскія пяхотнікі, да якіх пазней далучыліся канадскія, французскія і чылійскія ваенныя. Задачы шматнацыянальных часовых сіл складаліся ў захаванні парадку ў сталіцы, забеспячэнні ўмоў для прыбыцця ў краіну міратворцаў ААН, а таксама ў аказанні дапамогі гуманітарным арганізацыям.

Наступствы 1 чэрвеня 2004 г. задачы па падтрыманні міру перайшлі да Місіі ААН па стабілізацыі ў Гаіці пад кіраўніцтвам БразілііРезолюция Совета Безопасности ООН 1542 (2004). . У кастрычніку 2004 г. у сувязі з новай хваляй беспарадкаў, Бразілія запатрабавала павелічэння колькасці міратворцаў з 2600 чалавек да 6700BBC News. Brazil seeks more Haiti UN troops. 15.10.2004..

У «Даследаванні правоў чалавека ў Гаіці», праведзеным у лістападзе 2004 года, адзначалася, што часовы ўрад, які падтрымліваўся Злучанымі Штатамі, Канадай, Францыяй і ААН, за дзевяць месяцаў не спыніў гвалт у краіне. Паліцыя ў якасці звычайнай практыкі прыгаворвала да смяротнага пакарання ў спрошчаным парадку, а да бедных раёнаў ставілася як да варожай тэрыторыі. Гвалту спрыялі і салдаты расфарміраванай гаіцянскай арміі, якія не знайшлі іншага прымянення сваім ведам і навыкам у новых умовах. Паколькі галасы на карысць негвалтоўных змяненняў душыліся арыштамі, забойствамі і запалохваннем, гвалтоўныя формы абароны сталі самай надзейнай альтэрнатывай. Члены гаіцянскай эліты наймалі банды для расправы з прыхільнікамі «Лавалас» і фінансавалі незаконныя фарміраванні. У мэтах прымусу да міру паліцэйскія і салдаты ААН праводзілі рэйды ў самых бедных гарадскіх раёнах, ад якіх часта пакутавалі невінаватыя грамадзянеGriffin T.M. Haiti Human Rights Investigation: November 11-21, 2004. — Miami: University of Miami, 2005. — P. 1..

14 мая 2006 г. прэзідэнтам краіны быў зноў абраны Рэнэ Прэваль, папулярны сярод маламаёмных слаёў насельніцтва. Сітуацыя ў краіне на працягу яго праўлення заставалася нестабільнай, адбываліся масавыя акцыі пратэсту з рознымі патрабаваннямі — ад простага забеспячэння харчаваннем галодных да вяртання да ўлады прэзідэнта Арыстыда.

Катэгорыя:Канфлікты 2004 года Катэгорыя:Люты 2004 года Катэгорыя:Гісторыя Гаіці