Анатоль Сяргеевіч Карамышаў (, в. Панфілава, Крапівінскі раён, Кемераўская вобласць — 20 лістапада 2021) — беларускі архітэктар. Кандыдат тэхнічных навук (1977). Заслужаны будаўнік БССР (1972).
Біяграфія Скончыў у 1956 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Новакузнецку, Сібірскім прамбудпраекце, з 1961 года — дырэктар Гомельграмадзянпраекта. Член КПСС з 1964 года. Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (прафесар кафедры «Архітэктура прамысловых і грамадзянскіх збудаванняў»).
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў у Гомелі. Памёр 20 лістапада 2021 года.
Дзейнасць Аўтар тэхніка-эканамічных асноў асваення поймавых тэрыторый для жыллёвага будаўніцтва, укаранення кантэйнернай пнеўматранспартнай сістэмы транспартавання інертных будаўнічых матэрыялаў, удзельнічаў у распрацоўцы генплана Гомеля (1974, у аўтарскім калектыве). Аўтар навуковых прац, у т.л. манаграфіі «Будаўніцтва на пойменна-намыўных асновах» (1980, Мінск).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971). Прэмія Савета Міністраў БССР (1984).
Літаратура
Карамышев Анатолий Сергеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Строители Беларуси. — Минск, 2013. — С. 66—67. Карамышев Анатолий Сергеевич // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 28.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Члены КПСС