Іна Ігараўна Корж (нар. , рудня Баргінскі, Рыбінскі раён, Краснаярскі край) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Львоўскі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працавала ў Львоўскім філіяле Дзіпраграда, з 1971 года — у БелНДІПгорадабудаўніцтва, Мінскпраекце, з 1977 года — старшы выкладчык кафедры горадабудаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Удзельнічала ў распрацоўцы праектаў планіроўкі і рэканструкцыі шэрагу малых гарадоў Заходняй Украіны, дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў Львова, Чарнаўцоў, зон адпачынку «Бобрска-Мікалаеўская» (Львоў), «Івянец» і «Горваль», у распрацоўцы праекта арганізацыі масавага адпачынку насельніцтва Мінска (1976).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Украіны Катэгорыя:Архітэктары Львова