Леанід Ігнатавіч Бяда () (16 жніўня 1920; сяло Навапакроўка цяпер Узынкольскага раёна Кустанайскай вобласці, Казахстан — 26 снежня 1976; Мінск, Беларусь) — двойчы Герой Савецкага Саюза (26 кастрычніка 1944, 29 ліпеня 1945), заслужаны ваенны лётчык СССР (17 жніўня 1971), генерал-лейтэнант авіяцыі (1972).
З 1972 камандуючы 26-й паветранай арміяй (Беларуская ваенная акруга). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-га і 9-га скліканняў. Член ЦК КПБ з 1976.
Загінуў у аўтамабільнай катастрофе 26 снежня 1976 года разам са старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі Ф. А. Сурганавым.Анатолий Гурин. «Роковое воскресенье» («Советская Белоруссия», 30.12.2003)Тамара Зенина, Леонид Беда. «Роковое решение принял Машеров, но мы его не виним» («Комсомольская правда в Беларуси», 15.12.2010).
Іменем Л. І. Бяды названы вуліцы ў Мінску, Лідзе, Кустанаі.
Спасылкі
Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Ліды