Гроты Юньган () — комплекс з 252 рукатворных пячор і ніш са статуямі, аб’ект Сусветнай спадчыны ў Кітаі. Будыйскі пячорны храмавы комплекс знаходзіцца на схілах гор Учжаушань, за 16 км ад сучаснага горада Датун (правінцыя Шаньсі).

Апісанне На працягу 1 км з усходу на захад выяўлены 53 вялікія і больш за 1000 малых пячор і ніш, у якіх размяшчалася каля 51000 скульптур і барэльефаў (ад 2 см да 17 м).

Гісторыя Юньган знаходзіўся паблізу г. Пінчэн (сучасны Датун), з 398 года сталіцы дзяржавы Паўночная Вэй (386—534). Асноўнае будаўніцтва вялося з 460 па 524 гады. Аб’ёмная скульптура часта спалучалася з фонавым роспісам.

Моцна пацярпеў ад войн і грабежніцкіх «раскопак».

Спасылкі

Большая российская энциклопедия

Катэгорыя:Будыйскія храмы і манастыры Кітая Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Кітаі Катэгорыя:Шэньсі