«Маладо́сць» () — беларускі штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. Арыентаваны ў асноўным на дарослую моладзь. Сярод літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп чытачоў, стаіць паміж часопісамі «Бярозка» (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) і «Полымя».
Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: індывідуальны — 74957, індывідуальны льготны для настаўнікаў — 00592, ведамасны — 749572, ведамасны льготны для ўстаноў Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — 00731.
Гісторыя Выдаваўся з 1953 года як орган цэнтральнага камітэта Ленінскага камсамола Беларусі і Саюза пісьменнікаў БССР і з’яўляўся адзіным у рэспубліцы штомесячным часопісам для моладзіКаталог газет і часопісаў БССР на 1966 год. — Мінск, Міністэрства сувязі БССР, 1965 — С. 32-33.
З 1988 да пачатку 2000-х і пэўны час пасля 2013 года выдавалася "Бібліятэка часопіса «Маладосць» (12 кніг у год), дзе былі надрукаваныя першыя кнігі шэрагу беларускіх пісьменнікаў.
У 2002—2012 гадах часопіс уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Затым да 2021 года ў складзе выдавецкага дома «Звязда». З 2021 года часопіс увайшоў у склад выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Змест публікацый Друкуе творы беларускіх пісьменнікаў (раманы, аповесці, апавяданні, паэмы, вершы), публіцыстычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, матэрыялы на навуковыя і грамадска-палітычныя тэмы. Існуюць сталыя рубрыкі «Паэзія», «Проза», «Пераклады», «Крытыка». З’явіліся новыя часткі: «Вяртанне», «Cathedra», «Гістфакт». У 1970—1980-я гады ў «Маладосці» былі каляровыя ўкладкі, прысвечаныя беларускаму жывапісу.
Галоўныя рэдактары Аляксей Кулакоўскі (1953—1958) Пімен Панчанка (1958—1966) Алесь Асіпенка (1966—1972) Генадзь Бураўкін (1972—1978) Васіль Зуёнак (1978—1982) Анатоль Грачанікаў (1982—1991) Генрых Далідовіч (1991—2002) Раіса Баравікова (2002—2011) Таццяна Сівец (2011) Святлана Воцінава (2012—2021) Вольга Рацэвіч (з 2021)
Аўтары У часопісе ў розны час публікаваліся Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Янка Маўр, Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Максім Лужанін, Іван Чыгрынаў, Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Васіль Вітка.
Працавалі ў часопісу Янка Брыль, Уладзімір Дамашэвіч, Янка Сіпакоў, Леанід Дайнека, Вячаслаў Адамчык, Мікола Гіль, Міхась Стральцоў, Мікола Аўрамчык, Алесь Жук, Казімір Камейша, Уладзімір Саламаха, Віктар Гардзей і Алесь Бадак.
З сучасных — Раіса Баравікова, Алег Грушэцкі, Алесь Карлюкевіч, Рагнед Малахоўскі, Алесь Марціновіч, Дзяніс Марціновіч, Алена Масла, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп і шэраг іншых.
Гл. таксама «Вясёлка» «Бярозка» «Полымя»
Літаратура
Спасылкі Маладосць // kamunikat.org.
Катэгорыя:Часопісы Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Літаратурныя часопісы Беларусі