Паліна Барысаўна Лагуноўская (, Віцебск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 г. Працавала ў Белдзяржпраекце, Мінскграмадзянпраекце, з 1975 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП Усходняга жылога раёна і праект забудовы мікрараёна № 1 у Брэсце (1966—1975), Усходняга жылога раёна і праект забудовы мікрараёнаў № 1, 2 у Маладзечне (1965—1975), ПДП Задняпроўскага жылога раёна ў Магілёве (1969), праекты забудовы мікрараёнаў па вул. Танкавай—Мельнікайтэ (1979), Ангарская-3, 4 (1980—1982), Кунцаўшчына-1, 2, 3 (1984— 86).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Маладзечна Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Мінска