Генадзь Пятровіч Латышаў (, г. Дуброўна, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў у Віцебскім філіяле Белкалгаспраекта, з 1972 года — старшым архітэктарам Белпрампраекта, з 1977-га — архітэктар Заводскага раёна Мінска, у ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, з 1988 года — галоўны ландшафтны архітэктар Мінска ў Галоўмінскархітэктуры.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Член КПСС з 1981 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя работы: адміністрацыйныя будынкі ў Лепелі і Талачыне (1970), склады ў Мінску (1975), праектна-канструктарскае бюро па Шыннай вуліцы ў Бабруйску (1981).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Лепеля Катэгорыя:Архітэктары Талачына Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Бабруйска Катэгорыя:Ландшафтныя архітэктары Беларусі