Марко́ўнік цмяналісты (Anthriscus cerefolium) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 15—20 см. Корань верацёнападобнай формы. Сцябло прамастойнае, галінастае амаль ад асновы, апушанае ў вузлах і ўздутае пад імі. Лісце тройчы перыстарассечанае. Ніжняе лісце на чаранках, сцябловае — сядзячае з похвамі, укрытае раснічкамі. Кветкі белага колеру, з пяццю пялёсткамі, у 3—6-прамянёвых парасоніках на кароткіх кветаносах або амаль сядзячых. Плод — віслаплоднік даўжынёй 7—10 мм.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Заходняй і Сярэдняй Азіі, на Каўказе.

Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф, эўтроф. Расце на лугах, узлесках і палянах, у разрэджаных лясах, парках і садах, агародах, на пустках, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Гаспадарчае значэнне Лекавая і прыпраўная расліна. З пладоў атрымліваюць эфірны алей з пахам анісу. Меданос.

Літаратура — С. 301.

Спасылкі

Anthriscus cerefolium (L.) Hoffm. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Спецыі Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1814 годзе