Роза Мікалаеўна Лесь (, пас. Кішэнька, , Палтаўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1948 годзе. Працавала інжынерам-праектыроўшчыкам, дырэктарам Брэсцкага філіяла Белдзяржпраекта, з 1963 па 1981 г. — начальнікам упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Брэсцкага аблвыканкама.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Член КПСС з 1951 года. Пражывае ў г. Брэст.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): помнік У. І. Леніну на Цэнтральнай плошчы (1959), жылыя дамы па вул. Вароўскага, кафэ «Лета» ў Брэсце, жылыя дамы па вул. М. Горкага і В. Харужай у Пінску, праектаванне, будаўніцтва і азеляненне пасёлка Мухавец Брэсцкага і Малеч Бярозаўскага раёнаў (дыпломы і медалі ВДНГ СССР, 1969, 1979).
Узнагароды Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1966), медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1958).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Пінска