Мікіта Дземчанка (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У 2019 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, дэбютаваў у асноўным складзе 26 чэрвеня 2019 года ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 11 ліпеня 2019 года выйшаў у стартавым складзе каманды ў матчы Лігі Еўропы з латвійскай «Ліепаяй» (1:1). У далейшым працягваў гуляць за дубль.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы». 10 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Іслачы» (3:1). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы».

У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з рэзервовай камандай «Дынама», праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку пачаў сезон 2021 у складзе дубля дынамаўцаў, у далейшым зрэдку з’яўляўся ў асноўнай камандзе. У 2022 годзе стаў часцей прыцягвацца да асновы, у тым ліку нярэдка выхадзіў у стартавым складзе.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

26 лютага 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Кіпра (1:0) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2023 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 дубль Дынама 12 0 2019 дубль Дынама 19 6 2020 (1) дубль Дынама 13 6 2020 (2) Д1 Смалявічы 12 0 2021 Д1 Дынама 3 1 2022 Д1 Дынама 20 0 2023 Д1 Дынама 14 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы