Малажухавіцкае Евангелле — старабеларускі рукапісны помнік канца XV—пачатку XVI стагоддзяў. Захоўваўся ў царкве вёскі Малыя Жухавічы на Гарадзеншчыне, мястэчку часоў Вялікага Княства Літоўскага.
Гісторыя У 1733 годзе Евангелле захоўвалася ў царкве вёскі Малыя Жухавічы, пра што сведчыць запіс на адным з яго аркушаў. З пачатку 1920–х гадоў і да 1946 года захоўваўся ў Віленскім беларускім музеі, потым у бібліятэцы Акадэміі навук Літвы.
Апісанне Евангелля У рукапісе 347 аркушаў, напісаных мастацкім паўуставам цёмна-карычневай і чырвонай фарбамі, царкоўнаславянскай мовай з беларускімі асаблівасцямі. Упрыгожаны застаўкамі, ініцыяламі, фігурнымі мініяцюрамі з выявамі евангелістаў.
Выданне У 2023 годзе зроблена 735-старонкавае факсімільнае выданне тыражом 99 асобнікаў.
Літаратура
Нікалаеў М. В. Палата кнігапісная. — Мн.: Мастацкая література, 1993. — С. 239. Пяткевіч А. М. Маршруты кніжнага слова: з гісторыі кнігі, друку на Гродзеншчыне. — Warszawa, INSTYTUT NA RZECZ DEMOKRACJI W EUROPIE WSCHODNIEJ, 2012.
Спасылкі Бясцэнны дар, які дастаўся нам ад продкаў, — Малажухавіцкае Евангелле, беларускі рукапісны помнік канца ХV — пачатку XVI стагоддзя
Катэгорыя:Старажытнабеларуская літаратура Катэгорыя:Рукапісы Евангелляў Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Кнігі XVI стагоддзя Катэгорыя:Ілюмінаваныя Евангеллі Катэгорыя:Ілюмінаваныя рукапісы паводле алфавіта Катэгорыя:Малыя Жухавічы Катэгорыя:Бібліятэка Акадэміі навук Літвы