Карл Васілевіч Лабзоў (, Менск — , Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1959 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, з 1977 года — галоўны архітэктар аддзела ДПІ-12 Мінлегпрама СССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Жыў у Мінску.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): аблваенкамат (1975), глядзельная зала рэспубліканскага ДК прафтэхадукацыі па вул. Фабрыцыуса, 5 (1977), 9-павярховыя жылыя дамы па вул. Каржанеўскага (1976), Кавальскай, у мікрараёне Аэрадромная-1 (1981) у Мінску, льнозавод у Панявежысе ЛітССР і ПТВ у Таліне (1983), Бабруйская трыкатажная (1985), Магілёўская даследча-эксперыментальная і швейная (1986) фабрыкі, рэканструкцыя Полацкай швейнай фабрыкі (1987).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Прамысловыя архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Мікашэвічаў Катэгорыя:Архітэктары Бабруйска Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Полацка