Водна-балотны заказнік «Жада» — заказнік рэспубліканскага значэння, размешчаны на тэрыторыі Мёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў Віцебскай вобласці. Заснаваны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2015 года № 717.
Назва На карце XVIII ст. тут яшчэ пазначанае возера "Жады", з яго на ўсход у рэчку Язніцу выцякала рэчка Жадзіца. На паўночным беразе возера была вёска Паджада (пазней Жада на польскай карце 1933 г.).
Апісанне Рэспубліканскі заказнік ствараецца ў мэтах захавання ў натуральным стане каштоўных леса-балотных сістэм, дзікарастучых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, што занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама месцаў іх росту і жыццяНовы водна-балотны заказнік «Жада» аб’яўлены ў Беларусі.
Катэгорыя:Заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Водна-балотныя ўгоддзі Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя:Геаграфія Мёрскага раёна Катэгорыя:2015 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе