Ружанскія могілкі — праваслаўныя могілкі ў Слоніме, адны з найстарэйшых у горадзе.

Гісторыя У 1596 годзе ў Брэсце была заключаная рэлігійная унія паміж праваслаўнай царквой Вялікага княства і каталіцкім касцёлам. Утварылася новая плынь хрысціянства — уніяцтва, да якога далучыліся праваслаўныя святары Слоніма, а Ружанскія могілкі сталі месцам пахавання ўніятаў. І заставаліся такімі да моманту аб’яднання ўніяцтва з праваслаўем у 1839 годзе.

Таксама на могілках пахавана шмат польскіх жаўнераў часоў Польскай Рэспублікі. У 1995 годзе галава Слонімскага аддзела саюза палякаў Леанарда Раўкоўская запрасіла добраахвотнікаў з Польшчы, каб прывесці ў парадак польскую частку могілак. На запрашэнне адгукнуліся люблінскія палякі-студэнты (біёлаг, філолаг, гісторыкі). Таксама былі і тутэйшыя добраахвотнікі колькасцю 51 чалавек, але збольшага гэта былі пажылыя людзі. Цягам 20 дзён яны прыбіралі могілкі.

У жніўні 1942 года на Ружанскіх могілках урачыста пахавалі самаахоўцаў. Увосень таго ж года была ўшанаваная іхняя памяць з удзелам шмат якіх тутэйшых кіраўнікоў.

Пахаваныя на могілках Станіслаў Бельскі (памёр у 1923 годзе) — доктар медыцыныМогілкі людзей, якіх нядаўна хавалі ўсім Слонімам, Занядбаныя . Гуга Хрыстафоравіч Ваншафэ (1857—1906) — грамадзянскі інжынер. Антон Карніцкі (1912—1944) — беларускі жывапісец, аўтар партрэтаў, нацюрмортаў, тэматычных карцін. Міхаіл Іванавіч Лявіцкі (1761—1831) — генерал ад інфантэрыі, удзельнік руска-французскай вайны 1812 года. У 1832 г. устаноўлена надмагілле з чырвонага граніту ў выглядзе саркафага. Аляксандр Лявонавіч Міхальчык (1909—1945) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1967 г. па магіле пастаўлена стэла. Васіль Мацвеевіч Разанцоў (1827—1901) — палкоўнік Усцюжскага палка, камандовец пяхотнага Яраслаўскага палка. Фёдар Міхайлавіч Сінічкін (1901—1962) — удзельнік грамадзянскай і савецка-фінляндскай войнаў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944). У 1970 г. на магіле пастаўлена стэла. Хрызастом-Лаўрэнцій-Дамінік Татур (1811Хрызастом Іванавіч Тартур—1876) — слонімскі павятовы маршалак, бацька Генрыха ТатураУ Слоніме знайшлі магілу бацькі археолага і калекцыянера Генрыха Татура (фота). Аляксандр Андрэевіч Шыла — чырвонаармеец, які загінуў 18.9.1939 г. у час вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. У 1940 г. ва магіле пастаўлены абеліск.

Спасылкі

Страчаная спадчына Слонімшчыны. Могілкі Могілкі людзей, якіх нядаўна хавалі ўсім Слонімам, Занядбаныя

Катэгорыя:Слонім Катэгорыя:Могілкі Беларусі