Шынгу () — рака ў Бразіліі, правы прыток Амазонкі.

Даўжыня 1980 км, плошча вадазбору 513 тыс. км². Сярэдні расход вады каля 16 тыс. м³/с. Суднаходная на 190 км ад вусця (да парогаў). Выток ракі пад назвай Кулуэні знаходзіцца на пласкагор’і Манту-Гросу. Перасякае паўночную частку Бразільскага пласкагор’я магутным патокам з вадаспадамі і парогамі. пасля парога Кашуэйра-Грандзі рака выходзіць на Амазонскую нізіну. У вусці ўтварае эстуарый шырынёй 8—12 км і даўжынёй каля 160 км.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Бразіліі