«Супольнасць міру» (, Sarāyā al-Salām) — шыіцкая міліцыя, створаная іракскім радыкальным шыіцкім лідарам Муктадой ас-Садрам у чэрвені 2003. Таксама арганізацыя існавала пад назвай «Армія Махдзі» (جيش المهدي, Jaish al-Mahdī ). Мае праіранскую накіраванасць. Арганізацыя канфліктуе з баасісцкімі і суніцкімі атрадамі.
Міжнародную вядомасць атрымала 4 красавіка 2004, калі яна ўзначаліла першы буйны арганізаваны ўзброены выступ супраць акупацыйных сіл падчас Іракскай вайны. Паўстанне шыітаў доўжылася да чэрвеня. Пасля двухмесячнага перамір’я паўстанне аднавілася ў жніўні і працягвалася як мінімум месяц.
З пачаткам грамадзянскай вайны ў Сірыі падтрымала ўрад Башара Асада.
Спасылкі Афіцыйны сайт BBC — Who are Iraq’s Mehdi Army? International Crisis Group — Iraq’s Muqtada Al-Sadr: Spoiler or Stabiliser? The Sunni Mahdi GlobalSecurity.org
SADR AND THE MAHDI ARMY
Катэгорыя:Партызанскія рухі Катэгорыя:Іракскія паўстанцы Катэгорыя:Праўрадавыя ваенныя арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2003 годзе