Ігар Васілевіч Навіцкі (, Магілёў) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у ІБіА АН БССР, Белпрампраекце, з 1968 года — вядучы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзіпрахарчпраме.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Адзін з аўтараў праектаў піўзаводаў ва Ульянаўску, Калузе, завода безалкагольных напояў у Львове.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Прамысловыя архітэктары Беларусі