Людміла Георгіеўна Лапцэвіч (дзявочае Ляўхненка; нар. , с. Якаўлеўка, Казахстан) — беларускі мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1974).
Біяграфія Скончыла БДУ ў 1960 годзе. У 1960—1965 гадах працавала ў Мастацкім музеі Беларусі, з 1968 у Інстытуце мастацтвазнаўства этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі. Адначасова да 1982 года выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, у 1964—1965 гадах у Мінскім харэаграфічным вучылішчы.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года.
Навуковая дзейнасць Даследуе манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва Беларусі. Адна з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—1988), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 3, 5—6, 1989, 1992—1994).
Творы Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва ў інтэр’ерах грамадскіх будынкаў Беларусі // Весці АН БССР. Сэр. грамад. навук. 1969. № 4; Роль искусства в формировании и развитии советского образа жнзни. Мн., 1979 (у сааўтарстве).
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Казахстане Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі