Дом па Ленінградскай вуліцы, 5 — жылы дом у Мінску. Пабудаваны ў 1937 годзе па праекце архітэктара А. П. Воінава для навукова-тэхнічных работнікаў. Цяпер частка 1-га паверха занята прадпрыемствам гандлю. Помнік эклектычнай архітэктуры з элементамі канструктывізму.

Архітэктура Чатырохпавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак з пакатым вальмавым дахам пастаўлены на высокім цокалі, апрацаваным рустам. Галоўны фасад падоўжны, атынкаваны і дэкарыраваны ордарнымі элементамі. На ім вылучаюцца блокі 4 лесвічных клетак, якія маюць вертыкальнае стужкавае шкленне. Вакол лесвічных клетак згрупаваны балконы. Вокны прамавугольныя. Астатнія фасады без дэкору.

Літаратура

Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:1937 год у Мінску Катэгорыя:Ленінградская вуліца (Мінск) Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі канструктывізм Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксандра Воінава