Захоп закладнікаў у Луцку — тэрарыстычны акт у Луцку, які адбыўся 21 ліпеня 2020 года. На Тэатральнай плошчы асоба, устаноўленая як Максім Крываш, захапіла аўтобус БАЗ-А079 з 13 пасажырамі і забарыкадавалася ў ім. Падзеі скончыліся вызваленнем закладнікаў і арыштам Крываша.

Асоба тэрарыста Тэрарыстам з’яўляўся 44-гадовы Максім Сцяпанавіч Крываш (). Нарадзіўся 6 лістапада 1975 года ў горадзе Гай Арэнбургскай вобласціТюрма і духовна семінарія: що відомо про луцького терориста (оновлено). Бацька, Сцяпан Максімавіч Крываш, дацэнт палітэха, аўтар патэнта на выраб калектара электрычнай машыны. Маці загінула ў 2013 годзе ў аўтакатастрофе. Акрамя таго, у Максіма ёсць брат Багдан. У 2005 годзе ў мужчыны нарадзіўся сынБандитизм, взрывчатка, философия. Что известно про луцкого террориста Кривоша, захватившего маршрутку с людьми .

Максім Крываш быў неаднаразова судзімыКілька термінів у в’язниці та лікування у психлікарні: відоме ім’я чоловіка, який захопив заручників у Луцьку. Оновлено. Знаходзіўся на псіхіятрычным лячэнніПолиция: луцкий террорист был на учёте у психиатра. Аднак кіраўнік МУС Арсен Авакаў абверг інфармацыю пра тое, што Крываш лячыўся ў псіхіятрычным шпіталіАваков опроверг информацию о том, что луцкий террорист лечился в психбольнице.

У 2014 годзе апублікаваў у выдавецтве «ВолиньПолиграф» кнігу «Філасофія Злачынца» (), дзе апісаў сваё знаходжанне ў зняволенніВ типографии рассказали, почему опубликовали книгу мужчины, который захватил автобус в Луцке. Наклад кнігі склаў 400 асобнікаў.

Як валанцёр займаўся дапамогай жывёлам у Дубне.

Ход падзей Перад захопам аўтобуса Максім Крываш апублікаваў паведамленне ў Твітэры, дзе заявіў, што дзяржава — гэта першы тэрарыст і запатрабаваў ад першых асоб дзяржавы запісаць відэа-заяву аб тым, што менавіта яны — тэрарысты ў законеЛуцкий террорист записал видео перед захватом. Акрамя таго, ён запатрабаваў ад Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскі заклікаць паглядзець фільм «Зямляне» 2005 года, які апавядае аб праблеме эксплуатацыі жывёл людзьміВ заложниках в Луцке около 20 человек — полиция.

Крываш захапіў аўтобус, які рухаўся з Красныліўкі ў Бэрэстэчка праз Луцк. Заходзячы ў аўтобус, ён меў пры сабе заплечнік і дарожную сумкуАваков вылетел в Луцк. В МВД назвали имя террориста. Захоплены аўтобус спыніўся на Тэатральнай плошчы ля помніка Лесі Украінкі. Паводле слоў намесніка міністра ўнутраных спраў Антона Герашчанкі, тэрарыст захапіў закладнікаў, патэлефанаваў у паліцыю ў 09:25 раніцы 21 ліпеня 2020 года, прадставіўся Максімам ПлахімВ МВД рассказали о захватчике автобуса в Луцке. З-за захопу аўтобуса цэнтр горада быў перакрыты праваахоўнымі органаміЦентр Луцька перекритий і для людей, і для машин (фото). Паліцыя пачала аперацыю «Закладнік», а Служба бяспекі Украіны ўвяла план «Бумеранг»Зараз головне — зберегти життя людей, — Денис Шмигаль про ситуацію в Луцьку. Следчыя Валынскай паліцыі папярэдне кваліфікавалі захоп аўтобуса па артыкуле 147 КК Украіны (захоп закладнікаў).

Для каардынацыі дзеянняў МУС у Луцк выехаў міністр МУС Арсен Авакаў.

Галоўны рэдактар выдання «Цэнзар» Юрый Бутусаў паведаміў, што тэрарыст патэлефанаваў яму і запатрабаваў, каб да аўтобуса прыбылі журналісты.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Крываш зрабіў некалькі стрэлаў па паліцыі і кінуў у іх гранату, якая, аднак, не выбухнула. Некалькі пазней у раёне знаходжання захопленага аўтобуса прагрымелі тры выбухі. Неўзабаве абстрэлу падвергся офіс паліцыі, у МУС не выключылі, што агонь мог весці супольнік тэрарыста.

Да 19:00 тэрарыст дазволіў перадаць закладнікам ваду. Ваду да аўтобуса аднёс першы намеснік кіраўніка Нацпаліцыі Яўген КовальВ центре Луцка вооруженный мужчина захватил автобус с заложниками. Текстовый онлайн.

Да 21:00 прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі перагаварыў з тэрарыстам па тэлефоне, пасля чаго той вызваліў траіх закладнікаўЗеленский поговорил с «Плохим», который держит заложников . Зяленскі таксама выканаў патрабаванне тэрарыста, запісаўшы ролік з тэкстам: «Фільм «Зямляне» 2005 года, глядзець усім»Президент выполнил требование террориста. Пазней гэта відэа было выдаленае.

А 21:46 усе закладнікі былі вызваленыя ў ходзе штурму, а сам Крываш, які захапіў аўтобус, затрыманыЗахватчик автобуса в Луцке задержан. Кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакоў паведаміў, што ў Харкаве быў затрыманы супольнік тэрарыстаУ луцького терориста були спільники в інших містах України.

Расследаванне Пасля арышту тэрарыста былі прад’яўленыя абвінчаванні па чатырох артыкулах крымінальнага кодэксу: захоп закладнікаў, незаконы зварот са зброяй, замах на жыццё работніка праваахоўных органаў, тэрарыстычны актЛуцького терориста звинувачують за чотирма статтями.

Гл. таксама Экатэрарызм

Спасылкі Луцкі тэрарыст патрабуе дапытаць Зяленскага

Катэгорыя:Гісторыя Луцка Катэгорыя:Захопы закладнікаў Катэгорыя:Падзеі 21 ліпеня Катэгорыя:Ліпень 2020 года Катэгорыя:2020 год ва Украіне Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2020 года